keyboard_arrow_up

Мінскія актывісты БСДП сабралі больш за 130 подпісаў за добраўпарадкаванне вуліцы Каліноўскага

2.11.2017 12:42

Сабраныя подпісы былі высланы на імя старшыні Мінскага гарвыканкама Андрэя Шорца.

Сабраныя подпісы былі высланы на імя старшыні Мінскага гарвыканкама Андрэя Шорца.

У звароце падпісанты патрабуюць адрамантаваць ўнутрыдваравую тэрыторыю ад д. №1 да д. №83 па вуліцы Каліноўскага, а таксама ў адпаведнасці с заканадаўствам прыцягнуць да адказнасці службовых асоб, адказных за ўтрыманне мясцовых праездаў.

Паводле падпісантаў усе ямы, якія знаходзяцца на прыдваравой тэрыторыі, перавышаюць дапусцімыя памеры, якія прадугледжаныя СТБ 1291-2001 “Дарогі аўтамабільныя і вуліцы. Патрабаванне да эксплуатацыйнага стану, дапусцімаму па ўмовах забеспячэння бяспекі руху” (5 см па глыбіні; 0,09 м2 па плошчы – 30 х 30 см).

- Кожны дзень аўтамабілі жыхараў мікрараёна правальваюцца ў ямы, якія ўтварыліся шмат год таму і да гэтага моманту стаяць неадрамантаванымі. Усё гэта прыводзіць да пазапланаваных рамонтаў машын і як следства да дадатковых фінансавых затратаў, - гаворыць намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Аляксей Сігаеў.

Паводле сацыял-дэмакрата у правілах дарожнага руху Рэспублікі Беларусь у главе 27 прапісаныя абавязкі службовых і іншых асобаў аўтатранспартных і іншых арганізацый па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху. У адпаведнасці з арт. 18.88 КоАП РБ за парушэнне правілаў ўтрымання дарог, вуліц, чыгуначных пераездаў і іншых дарожных пабудоў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Большасць мясцовых праблем з'яўляюцца следствам адсутнасці сумленных і справядлівых выбараў у краіне. Дэпутаты мясцовых саветаў робяць справаздачу не перад сваімі выбаршчыкамі, а перад вышэйшым начальствам.

БСДП і кампанія назірання “Права выбару” прапануюць змяніць гэты прынцып. Дэпутаты павінны быць прадстаўнікамі народа і змагацца за павышэнне якасці жыцця простых людзей. БСДП і кампанія “Права выбару” запрашаюць да супрацоўніцтва ўсіх неабыякавых грамадзян нашай краіны для ўдзелу ў незалежным назіранні.

Прэс-служба БСДП

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!