keyboard_arrow_up

Міліцыянты збілі тэлеаператара Андруся Козела прама на выбарчым участку

18.02.2018 18:51

Міліцыянты "разбілі галавой маёй дзверы выбарчага ўчастка. Нанеслі чатыры ўдары па галаве", паспеў напісаць Андрусь Козел пасля затрымання. Тэлеаператара абвінавачваюць у нападзе на міліцыянтаў.

 

-Андрусь паспеў распавесці, што міліцыянты збілі яго пры затрыманні і яго галавой разбілі шкляныя дзверы на выбарчым участку, таму ўся галава аказалася рассечанай да крыві,расказала Беларускай асацыяцыі журналістаў жонка журналіста Вольга Чайчыц.

Зараз журналіст знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС Мінска. Побач з аддзяленнем дзяжураць калегі журналіста.

Карэспандэнтка «Белсату» Вольга Чайчыц і аператар Андрусь Козел прыехалі ў Фаніпаль на выбарчы ўчастак №31, каб асвятляць галасаванне. Але старшыня выбарчай камісіі Аляксандр Ганчар намагаўся забараніць ім весці здымку.