keyboard_arrow_up

Марголін: Выбары праводзіць не Ярмошына

18.02.2018 17:48

"Ёсць толькі адна задача - зрабіць яўку, якая б спадабалася толькі аднаму чалавеку. І дзеля гэтага ўлады і выбарчыя камісіі ідуць на ўсё". Так пракаментаваў афіцыйныя лічбы яўкі на мясцовых выбарах адзін з лідараў кампаніі "Права выбару-2018" Леў Марголін.

-У ход ідуць і звычайнае завышэнне яўкі, і больш хітрыя метады пры галасаванні на даму. Гэта не выбары, а нейкая імітацыя.

Леў Марголін не лічыць адстаўку старшыні Лідзіі Ярмошынай прынцыповай задачай:

-Я думаю, ад яе мала што залежыць, бо выбары робіць не Ярмошына; выбары робіць уся дзяржаўная сістэма - пачынаючы ад адміністрацыі прэзідэнта і заканчваючы спецслужбамі. Мы бачылі, як міліцыя пакрывала выкрытых карусельшчыкаў. Гэта азначае, што ўся сістэма дзяржаўнай улады парцуе на карцінку, - лічыць Леў Марголін.