keyboard_arrow_up

Лідэры “Права выбару”. Аляксандар Комар.

6.05.2019 12:44

Лідэрамі кампаніі назірання “Права выбару” у розных рэгіёнах нашай краіны ёсць аўтарытэтныя, паважаныя, моцныя асобы, што сваёй актыўнай ды паспяховай дзейнасцю здабылі падтрымку людзей ня толькі ў сваіх гарадах, але й на абласным або нацыянальным узроўні.

Іх ведаюць, нашыя лідэры ня маюць патрэбы ў прадстаўленні. Але для “Права выбару” ёсць сапраўдным гонарам мець у сваіх шэрагах гэтых выбітных людзей, таму мы запускаем сэрыю публікацыяў, каб нагадаць, хто сёння адстойвае права голасу грамадзянаў нашай краіны, гуртуе вакол сябе людзей. Далучайцеся!

 

Аляксандар Комар, лідэр “Права выбару” у Бабруйску.

Працуе на Бабруйскім дзяржаўным прадпрыемстве “Цяплоэнэргетыка”, з’яўляецца актывістам Незалежнага прафсаюзу РЭП, сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Цяпер Аляксандар з ініцыятыўнай групай дамагаецца рамонту пакрыцця дваравых праездаў уздоўж васьмі шматкватэрных жылых дамоў на вуліцах Кастрычніцкай ды Чырвонаармейскай у Бабруйску. Да ініцыятыўнай групы далучаецца ўсё больш жыхароў раёну. Пад зваротам грамадзянаў у Бабруйскі гарадзкі Савет дэпутатаў аб правядзенні рамонту сабрана больш за 700 подпісаў.