Кандыдата ад руха «За свабоду», у якога «знайшлі» неіснуючую кватэру, урэшце зарэгістравалі
22.01.2018 18:13
Актывіст руху «За свабоду» Мікіта Семяненка ўсё ж стаў кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога савета. Гарадская выбарчая камісія адмяніла рашэнне Фрунзенскай раённай камісіі.

Актывіст руху «За свабоду» Мікіта Семяненка ўсё ж стаў кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога савета. Гарадская выбарчая камісія адмяніла рашэнне Фрунзенскай раённай камісіі.
Нагадаем, першасна Семяненку адмовілі ў рэгістрацыі, бо ён не ўказаў у дэкларацыі кватэру. Якой, як выявілася, ніколі не валодаў.
«Фрунзенскія [чыноўнікі] адмаўляюць прызнаваць памылку, але гарадская камісія адмяніла іх рашэнне на падставе таго, што тыя няправільна трактавалі інфармацыю з кадастра», — патлумачыў Семяненка.
Ён па-ранейшаму збіраецца судзіцца з Нацыянальным кадастравым агенцтвам.
«Я планую дамагчыся так званай «забароны на прафесiю» для некампетэнтных сябраў камiсii i кампенсацыi выдаткаў на атрыманне выпiсак з рэгiстру, а таксама спагнаць адну базавую ў фонд кандыдата за маральную i рэпутацыйную шкоду», — падсумаваў ён.