keyboard_arrow_up

Каманда #ЗА заклікае жырахоў Берасьця вылучацца ў склад участковых выбарчых камісіяў

23-09-19

Плённа ды пазытыўна праходзяць пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Ганны Канюс, адной з лідэрак кампаніі назірання "Права выбару" у Берасці.
Падчас пікетаў актывісты заклікаюць людзей ня толькі падпісвацца за вылучэнне Ганны Канюс, але й станавіцца сапраўднымі гаспадарамі ўласна жыцця ды сваёй краіны - дзеля гэтага Каманда #ЗА прапануе жыхарам гораду плян канкрэтных дзеянняў:

- станавіцца назіральнікамі на выбарчых участках, каб кожны бюлетэнь быў падлічаны сумленна;

- вылучацца ў склад участковых выбарчых камісіяў, каб сачыць за выкананнем Выбарчага Кодэксу Беларусі і адстойваць права беларусаў на выбар;

- далучацца да Каманды #ЗА

Дык далучайцеся!

 

Фота Ганна Канюс

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!