keyboard_arrow_up

Ірына Яскевіч змагаецца за абсталяваньне паркоўкі

20.06.2019 12:59

Ірына Яскевіч, адна зь лідэраў кампаніі "Права выбару" у Віцебску, згуртавала жыхароў свайго кварталу і змагаецца за добраўпарадкаваньне двароў ды абсталяваньне аўтамабільнай паркоўкі для асабістага транспарту людзей з навакольных дамоў. Быў арганізаваны збор подпісаў, а таксама праведзеная тлумачальная праца з тымі грамадзянамі, хто першасна меў адмоўнае стаўленьне да будаўніцтва паркоўкі.

17 чэрвеня Ірына Яскевіч перадала сабраныя подпісы ды іншыя падрыхтаваныя дакуманты кіраўніцтву Віцебска. Зварот быў разгледжаны ў той жа дзень, запыты адносна магчымасьці будаўніцтва паркоўні кіраўніцтва гораду накіравала ў ведамствы, адказныя за архітэктуру Віцебска ды ЖЭУ.