keyboard_arrow_up

Інвалід прыйшоў прагаласаваць, а яго адправілі ў Савецкі РАУС

17-11-19

Інваліда з захворваннем апорна-рухальнага апарата Леаніда Сумарава выцягнулі з выбарчага ўчастка (СШ №130, Мінск) і даставілі ў раённае ўпраўленне міліцыі Савецкага раёна Мінска. Пра гэты выпадак паведаміў старшыня руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч.

Уся віна няўдалага выбарца толькі ў тым, што ён запытаў кіраўніцтва ўчастковай камісіі аб магчымасці пад'ехаць бліжэй да школы, каб самастойна дабрацца да выбарчай скрыні. Выбаршчык выказаў таксама сумнеў адносна мераў супрацьпажарнай бяспекі на заблакаваным з усіх бакоў выбарчым участку.

Як вынік - інваліда абвінавацілі ў тым, што ён лаяўся матам, і даставілі ў РАУС.

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!