keyboard_arrow_up

Ігар Барысаў: Рэжым занепакоены прэзідэнцкай кампаніяй 2020 года

18-11-19

Высновы з парламенцкай кампаніі робіць кандыдат у дэпутаты па Коласаўскай выбарчай акрузе №106 Ігар Барысаў:

-Рэжым занепакоены тым, як пройдуць прэзідэнцкія выбары 2020 года. Існуе праблема легітымізацыі, якая заключаецца ў тым ліку і ў яўцы выбаршчыкаў. Людзі, якія не вераць у выбары, галасаваць не ходзіць (і такіх выбарўшчыкаў не менш за 50%) – прыхільнікаў дэмакратычнага крыла сярод выбаршчыкаў фактычна не знайсці. Але нават тыя, хто ходзіць на выбары (людзі старэйшага пакалення) не глыбока шануе гэтую ўладу. Улада перажывае крызіс, таму нў гэтай кампаніі яна так жорстка і паступіла.

Зараз ужо няма патрэбы ў прысутнасці апазіцыі ўнутры Палаты прадстаўнікоў, бо там з’явіліся цяжкавагі з ліку дыпламатаў (Валерый Варанецкі і Андрэй Савіных). Іхняя функцыя – усімі магчымымі спосабамі дабівацца дегітымізацыі парламента, на яго прызнанне, на стварэнне станоўчага іміджу. Магчыма, гэта звязана са зменамі Канстытуцыі, магчыма, нейкія функцыі пяройдуць да парламента. Таму патрэбна, каб гэты орган хоць на нешта стаў уплываць.

Еўропа да ўсяго гэтага, думаю, паставіцца ніяк, бо папярэднія апазіцыянеры, якія прысутнічалі ў парламенце, выступалі ў ролі “заманухі”: уцягнуць у працэс, паразмаўляць. Беларускія ўлады дасягнулі сваёй мэты: іх прынялі, прызналі, бо бакі сядзяць ужо  за адным сталом. І навошта тут лішнія ігракі не з ліку ўлады?

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!