keyboard_arrow_up

Ігар Барысаў і Аляксей Сігаеў патрабуюць зніжэння пенсійнага ўзросту для мужчынаў

25.04.2019 21:14

Лідэры кампаніі назірання “Права выбару” у Менску старшыня БСДП Ігар Барысаў і першы намеснік старшыні БСДП Аляксей Сігаеў заклікаюць падпісацца ан-лайн за зніжэнне пенсійнага ўзросту для мужчынаў з 63 да 60 годоў, паведамляе прэсавая служба БСДП.

 

Cтвораная ан-лайн петыцыя за зніжэнне пенсійнага ўзросту для мужчынаў. Падпісацца ан-лайн за зніжэнне пенсійнага ўзросту для мужчын з 63 да 60 год можна па спасылцы:
 https://petitions.by/petitions/2467?fbclid=IwAR0Ryrz7jAdMP0joDnQP34nwL1m...
 альбо на офісе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) у Мінску па адрасе вул. Кульман, д. 9 оф. 608.

Ініцыятары петыцыі старшыня БСДП Ігар Барысаў і першы намеснік старшыні БСДП Аляксей Сігаеў падкрэсліваюць, што сабраныя подпісы будуць накіраваныя ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а таксама Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У петыцыі звяртаецца ўвага на тое, што ў Беларусі існуе разрыў паміж сярэдняй працягласцю жыцця мужчын і жанчын, які складае ў сярэднім каля 12 год і пытанне працягу ўзвышэння працоўнага ўзросту варта разглядаць тады, калі гэты паказчык складзе не больш за 6 год. Да прыкладу ў Еўропе паказчык паміж сярэдняй працягласцю жыцця мужчын і жанчын складае 4,5 гады на карысць апошніх.

Такое адрозненне на думку сацыял-дэмакратаў запісвае мужчын у дыскрымінацыйную групу, бо жывуць яны пасля выхаду на пенсію значна менш за жанчын.

Трэба адзначыць, што ўжо сабрана больш за 150 подпісаў.

Нагадаем, што інфармацыйная кампанія па зніжэнні пенсійнага ўзросту для мужчын адбываецца пры падтрымцы кампаніі назірання за выбарамі “Права выбару”.

Паводле прэсавай службы БСДП