keyboard_arrow_up

Гульня ў прагрэс: у Віцебску сфармавалі абласную і акруговыя ВК

02-09-19

У нядзелю 1 верасьня на сумесным паседжаньні Віцебскага аблвыканкаму і абласнога Савета дэпутатаў былі сфармаваныя Віцебская абласная выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў у парлямэнт, а таксама 14 акруговых выбаркамаў. Падчас пасяджэньня прысутнічаў старшыня Віцебскай абласной арганізацыі БНФ Кастусь Смолікаў, які таксама быў вылучаны партыяй ў склад абласной выбарчай камісіі - паведамляе сайт narodny.org

У кожнай камісіі будуць працаваць па 13 сябраў – гэта максымальная колькасьць, якую дазваляе дзейнае заканадаўства. У склад камісій увайшлі сябры палітычных партый, грамадзкіх аб’яднаньняў, прадстаўнікі працоўных калектываў і групаў выбаршчыкаў – паведамляе рэгіянальны сайт Віцебская Вясна.

На жаль, прадстаўнікі палітычных партыяў, якія, па лёгіцы, мусілі быць асноўнымі суб’ектамі палітычнай кампаніі, прадстаўленыя ў камісіях мінімальна. Напрыклад, са 195 сябраў камісій толькі тры чалавекі прадстаўляюць партыю левых “Справядлівы сьвет” (агулам было вылучана 12 чалавек у акруговыя камісіі і адзін чалавек у абласную камісію).

У Віцебскай вобласьці прадстаўнікі Партыі БНФ, якія былі вылучаныя партыйным вылучэньнем,  уключаны ў склад двух з 14 акруговых камісій, сфармаваных па вобласьці: Віцебскай-Чыгуначнай №19 (Уладзімір Малахоўскі) і Віцебскай-Горкаўскай №17 (Галіна Магучая). Яшчэ адзін сябра Партыі БНФ,  Аляксей Гаўруцікаў, быў уключаны ў склад акруговай выбарчай камісіі па Докшыцкай акрузе №22 вылучэннем ад грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду”. У складзе акруговых камісій будуць працаваць 2 чалавекі ад руху “За свабоду”, адзін сябра АГП і адзін сябра БСДП (Г).

Абодвум вылучэнцам Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” і тром з пяці вылучаных  прадстаўнікоў Партыі БНФ было адмоўлена ва ўключэннні ў склад выбарчых камісій. Як паведаміў старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў, якога самога не ўключылі ў Віцебскую абласную камісію, Партыя БНФ будзе абскарджваць неўключэньне сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчых камсій па Віцебшчыне ў Віцебскім абласным судзе.

Віцебская Вясна, нягледзячы на мінімальную прадстаўленасць апазыцыі ў выбарчых камісіях, адзначае прагэс у параўнанні з мінулымі парламенцкімі выбарамі “калі ў 2016 годзе ў камісіі патрапілі толькі два апазыцыянэры”.

Праваабаронцы адзначаюць таксама, што ўпершыню за гісторыю электаральных кампаній магчымасьць папрацаваць у акруговых камісіях атрымалі два прадстаўнікі апазыцыйнага “Руху за Свабоду”. Між тым, тры заяўленыя прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” ў камісіі ўключаныя не былі.

Сапраўднай сэнсацыяй стала ўключэньне ў Віцебскую абласную камісію ў якасьці паўнапраўнага сябра прадстаўніка рэспубліканскай праваабарончай арганізацыі “Беларускі Хэльсінскі камітэт” Паўла Левінава.

А вось усе астатнія грамадзкія аб’яднаньні, якія ня маюць да палітыкі нават ускоснага дачыненьня, па волі чыноўнікаў ад аблвыканкаму і аблсавету атрымалі максымальнае прадстаўніцтва ў камісіях. Практычна ўсе кандыдаты ад такіх грамадзкіх аб’яднаньняў, як “Чырвоны Крыж”, БРСМ, “Беларускі саюз жанчын”, “Фонд міру”, вэтэранская арганізацыя ды іншых, былі пакліканыя ўладамі да працы ў выбаркамах.

Паводле narodny.org

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!