keyboard_arrow_up

Гародня: Прынцып фармавання выбарчых камісій не змяніўся

02-09-19

У Гарадзенскай вобласці сфармаваны абласная і трынаццаць акруговых выбарчых камісій. “Прынцып фармавання выбарчых камісій не змяніўся” – паведамляе сайт narodny.org

Пераважную колькасць сяброў камісій склалі прарэжымныя арганізацыі: „БРСМ”, „Белая Русь”, „Саюз жынчын” ды іншыя – паведамляе карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя.

Ад Партыі БНФ на фармаванні камісій прысутнічаў намеснік старшыні партыі Вадзім Саранчукоў, адзін з лідэраў кампаніі назірання "Права выбару", які плануе вылучацца па Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №51:

– Практычна ўсе дэмакратычныя прадстаўнікі, вылучаныя ў гэтыя камісіі, адзінагалосна былі адмецены на гэтым пасяджэнні. Прычым відавочна, што галасаванне было адзінагалоснае. Яны падымалі рукі, але дэмакраты набіралі 0 ці максімум 1 голас за. Прытым людзі, з якіх былі сфармаваныя, таксама былі абраныя, прызначаныя адзінагалосна. Таму казаць пра тое, што неяк змянілася працэдура, нейкі іншы сцэнар распрацоўваецца, на сённяшні дзень я не магу.

Як вынікае з апублікаванага складу акруговых і абласных камісіяў, ніводны прадстаўнік Партыі БНФ у склад камісій не быў уключаны. Нягледзячы на тое, што ўсе акруговыя камісіі былі сфармаваныя ў максімальным складзе,  прадстаўніцтва апазыцыі ў іх – мінімальнае: адзін чалавек ад БСДП (Г) і трое ад левага “Справядливага сьвету”. З палітычных партыяў у склад абласной і акруговых выбарчых камісій па Гарадзеншчыне ўвайшлі:
- КПБ – 9 чалавек
- Справядлівы сьвет – 3 чалавекі
- РППС – 2 чалавекі
- БСДП (Грамада) – 1 чалавек
А прадстаўнікі фінансаванага за кошт дзяржбюджэту БРСМ, БСЖ, саюза ветэранаў, “Белай русі” і іншых кішэнных арганізацыяў уваходзяць амаль у кожную з камісіяў.

Не стала выключэньнем і акруговая камісія Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №51, дзе плануе вылучацца кандыдатам у дэпутаты намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў. НІхто ад дэмакратычных партыяў (а тут былі вылучэнцы Партыі БНФ, Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”, вылучаныя жыхарамі акругі сябры БНФ шляхам збору подпісаў, прадстаўнікі АГП, руху “За Свабоду”, БСДП (Грамады) у склад камісіі не быў уключаны: з 22 вылучэнцаў, якія прэтэндавалі на 13 месцаў у камісіях, былі адсеяныя менавіта сябры дэмакратычных арганізацыяў, якія разам былі б здольныя паставіць заслон фальсіфікацыі выбараў.

Партыя БНФ мае намер абскардзіць неўключэньне сваіх прадстаўнікоў у склад камісіяў праз суд.

Адпаведны досвед, як і ў мінулыя разы падчас выбару сяброў камісій, значэння не меў. Пры разглядзе кандыдатур у якасці сяброў акруговых камісій улічваліся арганізацыйныя, камунікацыйныя ды інтэлектуальныя здольнасці. Кажа прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэту Раман Юргель, які прысутнічаў на фармаванні акруговых камісій:

– Варта заўважыць, што новы склад Гарадзенскай абласной камісіі абнавіўся з 13 чалавек на 3 новых члена камісіі. Склад акруговых камісій таксама абнавіўся ад 3 да 10 чалвек новых. Як след гэта моладзь, намеснікі рэдактараў раённых газетаў. 

Паводле narodny.org

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!