keyboard_arrow_up

Ганна Канюс атрымала адказ уладаў на зварот аб мэдычных паслугах

15.07.2019 10:06

Ганна Канюс, адна зь лідэраў кампаніі назіраньня "Права выбару" у Берасьці, арганізатар мясцовай ініцыятывы актыўных грамадзянаў "За здароўе", атрымала афіцыйны адказ уладаў на калектыўны зварот жыхароў гораду аб паляпшэньні якасьці мэдычных паслугаў. Пра гэта паведамляе старонка Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя: Брэсцкая вобласць

Ганна лічыць, што адказ дадзены не па сутнасьці і не ад тых дзяржаўных установаў, якія здольныя вырашыць узьнятыя ў звароце пытаньні паводле сваёй кампэтэнцыі. Актывісты працягнуць змаганьне за якасную і даступную мэдыцыну ў Берасьці.