Еўрапейская народная партыя асудзіла перадвыбарныя рэпрэсіі ў Беларусі
05-06-2020

У афіцыйным Twitter-акаўнце Еўрапейскай народнай партыі 5 чэрвеня з’явіліся публікацыі з асуджэннем рэпрэсіяў у Беларусі.
У прыватнасці, ЕНП вельмі занепакоеная узмацненнем рэпрэсій і запалохвання патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Вольгі Кавальковай, Юрыя Губарэвіча, Мікалая Казлова і іншых.
“Такія паводзіны дэманструюць слабасць і адчай цяперашняга рэжыму”, - гаворыцца ў паведамленіі.
EPP is very concerned by the increased repression and intimidation of the potential Presidential candidates Volha Kavalkova, Yury Hubarevich, Mikalai Kazlou and others in Belarus.
This behaviour shows the weakness and desperation of the current regime.— EPP (@EPP) June 5, 2020
ЕНП таксама будзе ўважліва сачыць за арыштам блогера Сяргея Ціханоўскага, якога затрымалі падчас выбарчага сходу ў Беларусі.
“Новыя палітвязні ў Беларусі непрымальныя і падрываюць давер і справядлівасць маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў”, - адзначылі ў Еўрапейскай народнай партыі.
EPP will closely monitor the arrest of blogger Sergei Tikhanovski, who was detained during an electoral meeting in Belarus.
New political prisoners in Belarus are unacceptable and undermine the credibility and fairness of the upcoming Presidential elections.— EPP (@EPP) June 5, 2020