keyboard_arrow_up

Да ўвагі журналістаў!

18.02.2018 21:05

Кампанія назірання за выбарамі “Права выбару-2018” запрашае журналістаў і прадстаўнікоў дыпламатычных місій прыняць удзел у фінальнай прэс-канферэнцыі, дзе будуць падведзены вынікі незалежнага назірання.

Прэс-канферэнцыя распачнецца ў 12-30 на офісе “Руху “За Свабоду” (г.Мінск, пр-т Незалежнасці, г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 85В оф.90, уваход з вуліцы).

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел Нацыянальны каардынатар кампаніі назірання “Права выбару-2018” Алесь Сілкоў, прэс-сакратар кампаніі Ігар Барысаў, метадыст-аналітык Леў Марголін і рэгіянальны каардынатар Вольга Кавалькова. Сакратарыят кампаніі падвядзець вынікі незалежнага назірання.

У 13-00 да кампаніі назірання далучуцца старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ірына Вештард, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, старшыня “Руху “За Свабоду” Юрый Губарэвіч, першы намеснік старшыні Беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук. Лідары палітычных партый выступяць з палітычнай заявай і дадуць палітычную ацэнку выбарам.

Уваход вольны.