keyboard_arrow_up

Брэст: Адзін пікет - тры кандыдаты

26.12.2017 7:21

Пікет па зборы подпісаў правялі кандыдаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) каля рынку Лагуна ў мікрараёне Кавалёва.

Пікет па зборы подпісаў правялі кандыдаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) каля рынку Лагуна ў мікрараёне Кавалёва. Сам мікрараён падзелены на некалькі выбарчых акруг, таму Валянцін Лазарэнкаў, Сяргей Мазан і Віктар Кавалюк вырашылі аб'яднаць свае сілы і правесці сумесны пікет. Акцыя прайшла пры ўдзеле Ігара Маслоўскага, Ганны Канюс і Святланы Алесюк.

 

«Жыхары мікрараёна цікавіліся нашымі біяграфіямі, ахвотна ставілі подпісы і распавядалі пра тое, што іх хвалюе. Нам усім давялось выслухаць крытыку вынікаў дзейнасці дзеючай улады. Берасцейцаў хвалюе поўная адсутнасць нават інфармацыі пра дзейнасць дзеючага дэпутата »- пракаментаваў Валянцін Лазарэнкаў, член БСДП.

 

«Мы аб'ядналі свае пікеты, таму што ведаем мікрараён і разумеем праблемы Ковалёўкі. Рашэннем гарвыканкама тэрыторыі нашых трох акруг настолькі парэзаныя, што знікае сэнс акругі як цэласнай тэрыторыі. Мы супраць такіх рашэнняў, якія раз'ядноўваюць жыхароў аднаго двара і мы зацікаўлены разам вырашаць лакальныя праблемы раёна,» - адзначыў актывіст БСДП Сяргей Мазан.

 

«Мы ўдзячныя жыхарам Брэста за іх падтрымку. У гэты перадсвяточны дзень, нягледзячы на штармавы вецер і дробны дождж, мы як і раней разам з Вамі. З надыходзячымі Вас святамі! Разам мы зробім наш горад лепш! »- звярнулася да берасцейцаў Ганна Канюс, старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП.

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!