keyboard_arrow_up

Беларусь павінна ўваходзіць у ПАСЕ паўнапраўным сябрам, але толькі пасля выканання абавязковых для гэтага умоваў

27.09.2019 10:03

Заява Рады кампаніі назірання “Права выбару”

Арганізацыі, што ўваходзяць у кампанію назірання "Права выбару" (Беларускі Народны Фронт (Партыя БНФ), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (БСДП), ПАГА «Рух «За Свабоду», Аб’яднаная Грамадзянская партыя (АГП), Беларуская партыя «Зялёныя», аргкамітэт Партыі Свабоды і Прагрэсу (ПСП), прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП)) лічаць, што ў Беларусі за мінулыя 2 гады  не адбылося ніякіх пазытыўных зменаў у бок дэмакратызацыі выбарчага  заканадаўства і выбарчага працэсу. У той жа час уводзяцца новыя законы, што абмяжоўваюць свабоду сходаў, свабоду слова, працягваюцца атакі з боку сілавых структураў на незалежных журналістаў.  
З гэтай прычыны мы выступаем катэгарычна супраць надання статусу беларускай дэлегацыі як спецыяльна запрошанага у ПАСЕ.
Лічым, што Беларусь павінна на роўных умовах з іншымі краінамі ўваходзіць у ПАСЕ паўнапраўным сябрам пасля выканання абавязковых для гэтага умоваў, уключна з  мараторыем на смяротнае пакаранне і прызнаннем вяршынства Еўрапейскага суду па правах чалавека.  Выкананне гэтых пунктаў дасць новыя магчымасці для беларускіх грамадзянаў у абароне сваіх правоў і свабодаў.