keyboard_arrow_up

Аляксей Янукевіч: Толькі поўная люстрацыя выбарчых камісій

19.02.2018 12:55

-Толькі поўная люстрацыя старшыняў, іх намеснікаў і сакратароў выбарчых камісій усіх узроўняў зменіць сітуацыю; казаць пра любое паляпшэнне выбарчага заканадаўства можна будзе толькі тады, калі прыйдуць новыя людзі, якія не маюць вопыту фальсіфікацый.

Пра гэта заявіў намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч на прэс-канферэнцыі па выніках мясцовых выбараў, якая парйшла ў  Мінску 19 лютага.

Аляксей Янукевіч лічыць, што мясцовая кампанія паказала "поўную некампетэнтнасць выбарчых камісій, якія не здолелі выканаць нават метадычныя рэкамендацыі, напісаныя Лідзіяй Ярмошынай".

А выпадкі ўжывання алкаголю старшынямі і сябрамі выбарчых камісій у часе гэтай кампаніі сталі завядзёнкай.