keyboard_arrow_up

Аляксандар Сілкоў: Арганізацыі "Права выбару"вылучаць ва УВК падрыхтаваных і адказных людзей

21-09-19

Арганізацыі, што супольна робяць кампанію назірання за выбарамі "Права выбару", актыўна рыхтуюцца да вылучэння прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісіяў. Для будучых вылучэнцаў ва УВК праводзіцца адмысловае навучанне, дзе актывісты даведваюцца пра функцыі і ролю сябраў участковых выбарчых камісіяў на падставе Канстытуцыі Беларусі, Выбарчага Кодэксу і дакумантаў ЦВК.

Сёння адбыўся такі трэнінг у Менску для актывістаў, што збіраюцца вылучацца ў склад участковых выбарчых камісіяў па акрузе, дзе збірае подпісы каманда Руху "За свабоду" за вылучэнне кіраўніка сваёй арганізацыі, аднаго з лідэраў кампаніі "Права выбару" Юрыя Губарэвіча.