keyboard_arrow_up

Алег Аксёнаў адстойвае правы жыхароў інтэрнатаў у Магілеве

3.05.2019 21:12

Алег Аксёнаў, адзін з лідэраў кампаніі назірання "Права выбару" у Магілеве, адстойвае правы жыхароў інтэрнатаў гораду. У сацыяльных сетках ён паведамляе, што ўчора па гэтым пытанні адбылася адмысловая сустрэча ініцыятыўнай групы грамадзянаў з новым кіраўніком аблвыканкаму.

 

"Вітаю паважаныя Сябры, учора адбылася сустрэча з новым кіраўніком Магілёўскага абл.выканкаму, па пытаннях жыхароў інтарнатаў. Вялікая падзяка двум мужным жанчынам, якія знайшлі час і адвагу данесці свае і Вашы патрабаванні да чыноўнікаў адпаведнах ведамств. Сустрэча прайшла пазытыўна, не гледзячы на спробы асобных удзельнікаў забаўтаць вызначыныя пытанні. Старшынёй разданы даручэнні, вызначаны тэрміны. Чакаем станоўчых вынікаў.

Дакладныя звесткі магчыма атрымаць у грамадскай прыёмнай - г. Магілёў, вул. Вялікая садовая, 29, оф. БХД. Кожны чацьвер, з 18:00 да 20:00. Тэл. +375296614333"

 

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=1234703043364313&set=a.891651281...