keyboard_arrow_up

Актывісты Руху "За Свабоду" збіраюць подпісы супраць ушчыльнення ў цэнтры Мінску

15.11.2017 2:16

Старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч у межах інфармацыйнай кампаніі «Права выбару» ініцыяваў збор подпісаў супраць ушчыльняльнай забудовы ў цэнтры Мінска.

«Акадэмічная акруга мае поўны набор праблемаў, характэрных для вялікага горада. Перад усім, асноўная адметнасць месцазнаходжання – самы цэнтр Мінску, уздоўж лініі метро, зямельныя ўчасткі прывабліваюць бізнесоўцаў», - адзначыў Губарэвіч.

Па ягоных словах, раён і так шчыльна забудаваны, таму ў планах гарадскіх уладаў з'явіліся пускаць «інвестараў» на тэрыторыі двароў. «Мы займаемся такой праблемай двароў на вуліцы Талбухіна апошнія некалькі тыдняў. Жыхары там самаарганізаваліся, але ім трэба сур'ёзная дапамога, перад усім у юрыдычным плане, а таксама па зборы подпісаў і асвятленню праблемы ў СМІ», - патлумачыў старшыня Руху.

Улада, пры гэтым, правяла грамадскія слуханні, але парушэннямі. «Таму мы просім ануляваць вынікі і правесці іх паўторна», - дадаў лідар арганізацыі.

Ініцыятары збора подпісаў лічаць, што будаўніцтва таксама нанясе сур'ёзны ўрон экалогіі мікрараёна: з'явіцца паркоўка на 150 аўтамабілей. Да таго, могуць сур'ёзна пацярпець жылыя будынкі - якія і так знаходзяцца ў аварыйным стане - бо прадугледжанае выкарыстанне цяжкой будаўнічай тэхнікі.

«Праблема знаходзіцца пад маёй увагай не толькі пад час выбараў, але да моманту яе вырашэння. Калі ўлады не прыслухаюцца да меркавання жыхароў, я планую арганізаваць і публічныя масавыя акцыі ў межах перадвыбарчых пікетаў», - заключыў Юрый Губарэвіч.

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!