keyboard_arrow_up

Актывісты Руху «За Свабоду» ў Баранавічах змагаюцца за з'яўленне дзіцячых садкоў

6.11.2017 23:29

На вялікі мікрараён Бараўкі ў Баранавічах адзін дзіцячы садок. Мясцовыя актывісты з ініцыятывы брэсцкага абласнога каардынатара Руху «За Свабоду» ў межах інфармацыйнай кампаніі «Права выбара» Юрыя Казакевіча ўзяліся за тое, каб змяніць гэтую сітуацыю.

«У мікрараёне Бараўкі пражывае каля 22000 чалавек, але цяпер тут працуе толькі адзін дзіцячы сад - чаму чыноўнікі выбіраюць супермаркеты і забаўляльныя цэнтры, а не будуюць дзіцячыя садкі?» - сказана ў улётцы падрыхтаванай да акцыі.

Казакевіч адзначыў, што падтрымлівае праграму Руху «За Свабоду» «Мясцовыя ўлады пад кантроль грамадства» і заклікаў жыхароў Бараўкоў ўзяць пад грамадзянскі кантроль фінансаванне аб'ектаў адукацыі і іх пабудову. «Сумеснымі намаганнямі мы прымусім чыноўнікаў пачуць нашу праблему», - падкрэсліў палітык.

У межах кампаніі прайшла мясцовых жыхароў, якія абмеркавалі прапановы па стварэнні ініцыятыўнай групы па грамадскім кантролі за размеркаваннем мясцовымі ўладамі бюджэту, на сустрэчы жыхарам прапаноўвалася таксама выказаць свае прапановы па паляпшэнню інфраструктуры мікрараёна. «У выніку гэтага мы зможам больш дакладна акцэнтаваць нашу працу на аснове патрэбаў суграмадзян», - патлумачыў Юрый Казакевіч.

Праз дождж абмеркаванне было перанесенае ў кавярню. «У выніку ў нас з'явіліся двое новых актывістаў. Адзін з іх, хутчэй за ўсё, будзе назіральнікам на выбарах», - адзначыў абласны каардынатар Руху.

На сустрэчы таксама прысутнічаў Мікалай Чарнавус, які ў рамках правацэнтрысцкай кааліцыі распавёў і пра свае планы на выбарах.

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!