Сённяшнія паведамленні з выбарчых участкаў нагадваюць франтавыя зводкі. Міліцыя, не цырымонячыся, вызваляе ўчасткі ад незалежных назіральнікаў. Вось толькі некаторыя факты.
Станам на раніцу 9 жніўня затрыманыя не менш за 28 назіральнікаў кампаніі «Права выбару-2020». Месцазнаходжанне 8 чалавек высвятляецца, яны з вечара не выходзяць на сувязь.