keyboard_arrow_up

Мікіта Семяненка

Мінск
Кунцаўшчынская выбарчая акруга, г. Мінск

Кантакты:

Асноўныя праблемы акругі: Высокія стаўкі зямельнага падатку і падатку на нерухомасць, а таксама, неэфектыўнае выкарыстанне камунальных плошчаў, якія не дазваляюць разняволіць прадпрымальніцкую ініцыятыву ў акрузе і прыцягнуць інвестараў. Як вынік - заняпад культурніцкага жыцця і адток адукаванай моладзі з нашага мікрараёну.

У сваю чаргу, патэнцыйныя жыхары, а асабліва маладыя сем'і зь дзецьмі, з кожным годам усё радзей і радзей разглядаюць Кунцаўшчыну, як месца для жыцця, дзе варта набыць жытло. Бо пры патуранні мясцовых уладаў дзіцячыя пляцоўкі сталі нагадваць дэкарацыі для фільмаў жахаў, дзе пасярод фекаліяў хатніх жывёлаў ды пустых бутэлек ад алкагольных напояў, «культурна адпачываюць» асацыяльныя элементы мікрараёна, але ніяк не маладыя бацькі з дзецьмі. І калі ў іншых частках сталіцы мясцовыя ўлады ўсё часцей запрашаюць вулічных мастакоў упрыгожваць шэрыя сцены панэльных дамоў цікавымі мураламі (манументальным жывапісам), то ў Кунцаўшчыне ўсё па-ранейшаму. Від з акна на аднатыпныя аблезлыя шматпавярховікі для кунцаўшчынскай моладзі як штуршок да здзяйснення мараў і рэалізацыі амбіцый... Як не дзіўна, па-за межамі гэтай краіны. 

Паходжанне:

Нарадзіўся ў Мінску (мікрараён Кунцаўшчына) ў сям'і географаў.

Адукацыя:

Навучаўся ў Гранадскім універсітэце (Іспанія), Універсітэце Мікалая Каперніка (Польшча), Інстытуце журналістыкі БДУ.

2016 - 2017 – Гранадскі універсітэт (Іспанія). Спецыяльнасць: Паліталогія і дзяржаўнае кіраванне.

2014 - 2017 - Універсітэт Мікалая Каперніка (Польшча). Спецыяльнасць: Журналістыка і сацыяльная камунікацыя (PR&Branding).

2012 - 2014 – Інстытут журналістыкі БДУ. Cпецыяльнасць: Міжнародная журналістыка.

Вучыўся ў 193 школе (гімназія №39 з англійскім ухілам), 140 школе (са спартовым ухілам), беларускамоўнай гімназіі №4.

Прафесійна займаўся плаваннем і пяцібор'ем.

Стажыраваўся ў Літве, Расіі, Украіне, Польшчы па пытаннях мясцовага самакіравання, эканамічных рэформаў, правоў чалавека, публічнай палітыкі. Разам з арганізаванай групай Belarus Watch назіраў за правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў у 10 гарадах Грузіі ў 2013 годзе.

Акрамя беларускай, валодае рускай, польскай, украінскай, англійскай, гішпанскай мовамі.

Праца:

З 2017 году індывідуальны прадпрымальнік (рэстаранная дзейнасць).

2012-2016 –-спецыяліст па маркетынгу (ўнітарнае прадпрыемства «Сеаліна»)

Стажыраваўся на «Белсаце», «Арт Сядзібе», у гандбольным клубе «Віцязь», навінным IT-партале  Droids.by.

Грамадская дзейнасць:

2016 - давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Юрыя Губарэвіча

2015 - перамога на выбарах у Студэнцкую Раду (Універсітэт Мікалая Каперніка)

2015 - суарганізатар свята «Дзень Волі» ў Мінску

2014 - стыпендыят праграмы імя Кастуся Каліноўскага

2014 - суарганізатар свята «Дзень Роднай Мовы» (Інстытут журналістыкі БДУ)

2014 - назіральнік за правядзеннем выбараў у Мінгарсавет

2014 - балатаваўся ў дэпутаты Мінскага гарадскога савета дэпутатаў па Кунцаўшчынскай акрузе

2013 - назіральнік за правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў у Грузіі

З 2013 - сябра праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб'яднання Рух «За Свабоду»

Cпіс асобаў кампаніі