keyboard_arrow_up

Юрый Меляшкевіч

Мінск

Кантакты:

Праблема акругі:

Якасць пітной вады.

 

Біяграфія:

Нарадзіўся ў 1982 у Слаўгарадзе (Магілёўская вобласць) у сям’і настаўнікаў. У 1993 годзе, у час перасялення пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС, сям’я пераехала ў Мінск у мікрараён "Малінаўка-4".

Жанаты. Жонка Ганна педагог-псіхолаг. Разам выхоўваюць сына Станіслава і дачку Яніну.

 

Адукацыя:

Вучыўся ў СШ №206 у Малінаўцы, пасля ў СШ №113 з хіміка-экалагічным ухілам. 2007 Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт на кафедры “Біятэхналогія і біаэкалогія" па спецыяльнасці “Біяэкалогія”. Акрамя беларускай і рускай, размаўляе на англійскай і польскай мовах.

 

Праца: З 2013 года працуе дырэктарам турыстычнай кампаніі “Куфэрак падарожжаў”.

 

Грамадска-палітычная дзейнасць:

Намеснік старшыні Руху "За Свабоду".

Займаецца грамадска-палітычнай дзейнасцю з 1999 года.

З 2004 Сябра Партыі БНФ, сакратар партыйнай камісіі па пытаннях экалогіі і наступстваў катастрофы на ЧАЭС.

З 2005 Старшыня камісіі па пытаннях экалогіі і наступстваў катастрофы на ЧАЭС Партыі БНФ.

З 2008 каардынатар Руху "За Свабоду" па Мінску.

Эксперт Руха “За Свабоду” па пытаннях энергетычнай бяспекі.

 

Cпіс асобаў кампаніі

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!