keyboard_arrow_up

Алесь Масюк

Гродзенская вобл
Фабрычная выбарчая акруга № 16 г.Слоніма

Кантакты:

Праблема акругі: пытанні ЖКГ.

 

Біяграфія

Жанаты, мае дваіх дзяцей, адукацыя вышэйшая – педагагічная, хрысціянін.

У 2008 годзе закончыў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы, дзе была прысвоена кваліфікацыя Гісторык – архівіст. Выкладчык.

Працоўны шлях пачаў з працы грузчыкам Слонімскай аптова-рознічнай дзяржаўнай фірмы «Світанак». Затым працаваў будаўніком на Слонімскім вытворчым прадпрыемстве «Сэрвіс», МПМК – 164, рабочым цэнтру дзіцяча-юнацкага турызму, дарожным рабочым у Слонімскім ДУ РУП ДБТ – №6. 

Актыўны грамадскі дзеяч  

Сябра аргкамітэту па стварэнні партыіі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Перыядычна друкуецца ў мясцовай незалежнай «Газеце Слонімскай» з рознымі артыкуламі і навінамі грамадска-палітычнага жыцця.

Прымае актыўны ўдзел ва ўсіх грамадска-палітычных кампаніях, як на мясцовым, так і на рэспубліканскім узроўні. У 2003, 2007, 2010 і 2014 гадах быў кандыдатам у дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў.

Праца па вырашэнні грамадска значных праблем Слоніма:

Ініцыятар выдання кнігі Васіля Супруна «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Слоніма».

  • Быў ініцыятарам правядзення мноства інфармацыйных кампаній сярод сланімчан па розных пытаннях: па пытанні будаўніцтва АЭС, па пытаннях працы ЖКГ.
  • Арганізаваў у Слоніме праваабарончую прыёмную.
  • Праводзіў розныя мерапрыемствы з моладдзю, накіраваныя на ўсебаковае развіццё і патрыятычнае выхаванне моладзі. Для моладзі праводзіліся бясплатныя курсы па журналістыцы, праводзіліся семінары на розныя тэмы. Конкурсы, краязнаўчыя віктарыны, розныя спартыўныя спаборніцтвы.

Ініцыятар выдання насценнага календара «Вядомые Людзі Слонімшчыны".

Сумесна з прадстаўнікамі розных дэмакратычных арганізацый Слоніма дамагліся, таго, каб мясцовыя ўлады спынілі высечку маладога лесу па вул. Войкава (Альбярцін).

Дапамог жыхарам дома 6 "А" па вул. Даватара дамагчыся правядзення капітальнага рамонту дома.

Ініцыятар збору подпісаў супраць прапаганды курэння і размяшчэння ў Слоніме кіёскаў «Тытунь».

Ініцыятар збору подпісаў за ўстаноўку святлафора на скрыжаванні вуліц Тополёвая і ПРТ. Незалежнасці.

Ініцыятар збору подпісаў за пешаходны пераход праз вул. Ф.Скарыны ў бок СШ №8.

Сабраў больш за 200 подпісаў за паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання насельніцтва.

Арганізатар кампаніі па зборы подпісаў сярод жыхароў горада пад зваротам да ўладаў, за паляпшэнне інфраструктуры і ўмоў культурнага адпачынку моладзі, дзяцей і іх бацькоў у нашым горадзе.

Адзін з ініцыятараў і арганізатараў свята для дзяцей і бацькоў «Хочам яшчэ лета», які быў арганізаваны і праведзены сумесна з ГА «Маці супраць наркотыкаў» ў мікрараёне «Паўднёвы-захад» г.Слоніма.

Ініцыятар і актыўны ўдзельнік збору подпісаў за будаўніцтва пешаходнай дарожкі каля Беларусбанка Ф.Скарыны, 25.

 

 

Cпіс асобаў кампаніі

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!