keyboard_arrow_up

Вольга Кавалькова

Мінск
Пушкінская акруга №103

Кантакты:

8-029-321-95-51

Нарадзілася і жыве у Мінску. 35 гадоў. Па поглядах – хрысціянскіая дэмакратка.
Мае вышэйшую адукацыю, скончыла Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў па спецыяльнасці - ЮРЫСТ.
Скончыла Рэспубліканскі інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрацы па кваліфікацыі БУХГАЛТАР, курсы Інтэрнэт-маркетолага і курсы Упраўляючага нерухомай маёмасцю.
Скончыла Усходнееўрапейскую школу палітычных даследаванняў.
Працавала выкладчыкам па кадраваму і жыллёваму заканадаўству ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі «Кадры індустрыі», спецыялістам аддзела жыллёвай палітыкі адміністрацыі Савецкага раёна, юрыстам, у якасці старшыні жыллёвых кааператываў пабудавала тры дамы у Каменнай горцы.
Зараз працуе галоўным бухгалтарам.
З 2015 года лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху.
З 2017 года сустаршыня аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (www.bchd.info).
Кіраўнік грамадскіх кампаній «Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю», «За якаснае медыцынскае абслугоўванне», «У абарону жыцця» і інш.
Як юрыст удзельнічала ў распрацоўцы і лабіяванні зменаў у Крымінальны кодэкс, Выбарчы кодэкс, пенсійнае заканадаўства, у Закон «Аб ахове здароўя», Закон «Аб пітным водазабеспячэнні», Закон «Аб рэкламе», Закон «Аб юрыдычным статусе бел-чырвона-белага сцяга», змагаюся супраць абавязку аплаты паслуг міліцыі падчас масавых мерапрыемстваў.

Прымае актыўны ўдзел у барацьбе за чыстую ваду ў Фрунзенскім раёне, за бяспечныя скрыжаванні, супраць ушчыльнення забудовы і іншых праблем г.Мінска. Аказвае дапамогу дзіцячым дамам і дамам састарэлых.

 

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!