keyboard_arrow_up

Ігар Барысаў

Мінск
Коласаўская акруга №106

Кантакты:

Барысаў Ігар Пятровіч нарадзіўся 24 траўня 1982 г. у г. Магілёве. З 2018 г. пражывае ў Мінску. 

Скончыў Беларуска-Расійскі універсітэт (Магілёў) і Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня). Мае дыпломы інжынера-электрыка і палітолага. Магістр палітычных навук.

У 2004-2006 гг.  працаваў на заводзе “Магілёўліфтмаш, у 2009 – у арганізацыі “Служба камплектацыі трубаправодаў – завод палімерных труб”. У абодвух выпадках звольнены за палітычную дзейнасць. Цяпер працуе памочнікам дырэктара ў прыватнай фірме.

У БСДП уступіў у 2001 г.. З 3 жніўня 2008 г. сябар ЦК БСДП, з 2009 г. адказны за партыйную працу ў Магілёўскай вобласці, сябар Прэзідыума БСДП. З 10 кастрычніка 2010 г. намеснік старшыні БСДП. З 13 сакавіка 2016 г. першы намеснік старшыні БСДП. З 11 сакавіка 2018 г. старшыня БСДП. 

Сябар незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці і ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". 

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Галоўны рэдактар аналітычнага часопіса БСДП "Пазіцыя". Адзін са стваральнікаў і галоўны рэдактар рэгіянальнага сайта "НАШ Магілёў" (2006-2017 гг.), галоўны рэдактар жаночага часопіса БСДП “Адлюстраванне” (2011-2018 гг.). Аўтар брашур "Беларуская сацыял-дэмакратыя і дыктатура" (2014г), "Што такое дэкрэт №3 і як яго абысці?" (2015г), сталы аўтар naviny.by і газеты "Народная Воля".

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!