keyboard_arrow_up

Дзейнічай!

Стань сябрам участковай камісіі

Даўно вядома, што ў нашай краіне важна не толькі як галасуюць, але і тое, як лічаць галасы.

Ці будуць галасы падлічаны правільна? Ці пройдуць выбары сумленна і справядліва? Гэта залежыць ад членаў участковых камісій, якія лічаць нашыя з вамі галасы. Звычайна імі становяцца настаўнікі, сябры БРСМ дя іншых праўладных арганізацый.

Анднак! Стаць сябрам участковай камісіі можа ЛЮБЫ ГРАМАДЗЯНІН Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 18 год. Кампанія «ПРАВА ВЫБАРУ» дапаможа Вам вылучыцца ў сябры участковай камісіі, каб Вы змаглі пракантраляваць і забяспечыць нашай краіне сумленныя справядлівыя выбары.

А калі Вам адмовяць у Вашым законным праве - мы дапаможам абскардзіць гэта ў судзе.

 

Як вылучыцца ў чальцы камісіі?

Для таго, каб быць вылучаным у сябры выбарчай камісіі Вам  трэба:

  1. Выбраць участковую камісію. Спіс участкаў і апісанне межаў тут: https://drive.google.com/file/d/1rWsgHxY9qIZ5bf1xjS2792lEIqbtxAKU/view?usp=sharing.
  2.  Сабраць не меней за 10 подписаў грамадзян Беларусі, дасягнуўшых 18 год, каторыя прапісаныя/зарэгістраваныя на тэрыторыі участка.    Скачаць бланк заявы можна туту: https://pvby.org/sites/default/files/blank-zayavy-u-kamisiyu.pdf
  3. Падпісны аркуш трэба паспець перадаць у райвыканкам (ці гарвыканкам, калі няма дзяленне на раёны   ў горадзе) да 21 чэрвеня ўключна.
  4. Запоўніць анкету: https://forms.gle/BnY6eL6J3F944HZMA альбо звязацца з намі па тэл 80291673435 ці e-mail.  ( важна, каб звесткі пра парушэнні збіраліся з усёй Беларусі. Таксама пры неабходнасці, мы акажам Вам юрыдычную дапамогу.) 

Пры зборы подпісаў варта звярнуць увагу:

  • подпісы могуць быць сабраныя да 21 чэрвеня.   
  • падпісанты (хто ставіць подпіс) абавязаны быць зарэгістраваныя на тэрыторыі ўчастка
  • Вы таксама можаце быць у ліку падпісантаў
  • пры запаўненні прозвішча, імя і імя па бацьку падпісанта пісаць без скарачэнняў
  • адзін чалавек мае права падпісацца за вылучэнне ў камісію толькі адзін раз
  • абавязкова зрабіце сабе копію заявы з подпісамі.

 

Таксама Вы можаце звярнуцца ў адну з палітычных партый ці грамадскіх аб’яднанняў, запісацца ў чальцы гэтай арганізацыі і звесткі пра Вас будуць накіраваныя для ўключэння ў камісіі. Зацягваць з дадзеным пытаннем нельга, бо арганізацыі павінны падаць дакументы да 21 чэрвеня. Можаце запоўніць тут анкету, прадстаўнікі арганізацый з Вамі звяжуцца самі.

 Якія правы ў сябраў камісіі?

У чальцоў участковай выбарчай камісіі дастаткова працы:

  • зверыць спісы выбаршчыкаў, якія маюць права галасаваць
  • разнесці запрашэнні на галасаванне
  • прымаць удзел у дзяжурствах і пасяджэннях камісіі
  • магчыма прыйдзецца падпісаць бюлетэні
  • у асноўны дзень галасавання ўвесь дзень прысвяціць толькі выбарам (тут тлумачыць лішняе), якія могуць скончыцца вельмі позна

Але, чалец камісіі мае шмат плюсаў, у параўнанні з назіральнікам:

  • мае доступ да дакументаў камісіі (можа праверыць фактычную яўку)
  • можа кантраляваць працу камісіі (каб не было каруселяў, укідаў) і перашкаджаць фальсіфікацыям
  • можа дабіцца празрыстага падліку галасоў (каб кожны бюлетэнь бачылі ўсе чальцы камісіі, назіральнікі)
  • можа ведаць сапраўдныя лічбы галасавання, пры неабходнасці пералічыць бюлетэні
  • праца ў камісіі аплачваецца (у адрозненні ад працы назіральнікаў)

 

 !!! Калі вас выбралі ў склад камісіі, раім прайсці навучанне для чальцоў камісій. Для гэтага звяжыцеся з адным з каардынатараў кампаніі “Права выбару”

Пры любых пытаннях па вылучэнні ў камісіі таксама смела звяртайцеся да каардынатараў кампаніі “Права выбару”.

Запампаваць бланк ЗАЯВЫ аб вылучэнні ў склад камісіі