keyboard_arrow_up

У Маладзечна сацыял-дэмакраты дамагаюцца прыняцця закона аб мінімальнай пагадзіннай аплаце працы

11.10.2017 6:18

З гэтай прычыны распачаты калектыўны збор подпісаў, які будзе накіраваны ў Маладзечанскі раённы Савет дэпутатаў і Палату прадстаўнікоў.

З гэтай прычыны распачаты калектыўны збор подпісаў, які будзе накіраваны ў Маладзечанскі раённы Савет дэпутатаў і Палату прадстаўнікоў.

Ініцыятарам звароту выступіў актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Алег Яхімовіч.

Эканаміст прапануе мясцовым дэпутатам накіраваць прапанову ад імя Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў аб прыняцці Закона аб мінімальным заробку ў памеры эквівалентным 2,5 даляры ў гадзіну. Паводле Алега Яхімовіча такая норма аплаты працы дзейнічала ў ЗША яшчэ 100 год таму.

Актывіст дадае, што мінімальны заробак павінен быць эквіваленты сярэдняму кошту 1 кв.м. жылля і толькі калі гэтая ўмова будзе выкананая аплату працы можна называць дастойнай.

- Існуючы памер мінімальнага заробку ў Беларусі не з’яўляецца справядлівым. Заробкі і пенсіі ніжэй афіцыйна прынятага спажывецкага кошыка, які на травень бягучага года складаў 396 рублёў. Людзей, якія атрымліваюць мінімальныя заробкі ў краіне не менш за 50% і гэта прыніжае іх чалавечую годнасць. Дадзеная несправядлівасць павінна быць выпраўлена, - гаворыць Алег Яхімовіч.

Трэба адзначыць, што лакальная кампанія адбываецца ў межах шырокай кампаніі, якую арганізуе “Права выбару-2018”. На думку яе ініцыятараў большасць мясцовых праблем з'яўляюцца следствам адсутнасці сумленных і справядлівых выбараў у краіне. Дэпутаты мясцовых Саветаў робяць справаздачу не перад сваімі выбаршчыкамі, а перад вышэйстаячым начальствам.

БСДП прапануем змяніць гэты прынцып. Дэпутаты павінны быць прадстаўнікамі народа і змагацца за павышэнне якасці жыцця простых людзей.

Актывісты БСДП і кампанія "Права выбару-2018” запрашаюць да супрацоўніцтва ўсіх неабыякавых грамадзян нашай краіны для ўдзелу ў незалежным назіранні.

 

Прэс-служба БСДП

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!