keyboard_arrow_up

Права выбару. Слонімскія ўлады: хочаце дзіцячыя арэлі – рабіце іх за свой кошт

10.10.2017 6:39

14 верасня ў сярэдняй школе № 7 Слоніма адбылася сустрэча жыхароў мікрараёну Альберцін з вуліцы 1-й Сямігодкі з прадстаўнікамі Слонімскага райвыканкама адносна добраўпарадкавання мікрараёна.

14 верасня ў сярэдняй школе № 7 Слоніма адбылася сустрэча жыхароў мікрараёну Альберцін з вуліцы 1-й Сямігодкі з прадстаўнікамі Слонімскага райвыканкама адносна добраўпарадкавання мікрараёна. Ад улады на сустрэчы былі намеснік старшыні райвыканкама У.У. Кот, юрыст Цыпурка, прадстаўнікі ЖРЭА.

Чамусьці на сустрэчу запрашалі толькі жыхароў дома №16. Каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, жыхар мікрараёну Іван Бядко, які з дапамогай кампаніі “Права выбару” займаецца вырашэннем мясцовых праблем, выпадкова даведаўся аб сустрэчы перад самым яе пачаткам.

“Наш мікрараён забудаваны больш за 30 гадоў таму. Даўно падлягае добраўпарадкаванню. Я асабіста ў 2010 годзе сабраў подпісы жыхароў з патрабаваннем добраўпарадкаваць наш мікрараён. Там былі ўказаны ўсе недахопы, якія патрэбна ліквідаваць: заасфальтаваць вуліцу, зрабіць аўтапаркоўкі, абсталяваць дзіцячыя пляцоўкі, усталяваць хаця б 3 арэлькі для дзяцей, зрабіць асвятленне, зрабіць, каб каля 22, 34,18 дамоў не збіраліся велічэзныя калюжы. Я, таксама быў на прыёме ў старшыні райвыканкаму Таргонскага, перадаў яму подпісы з нашымі патрабаваннямі і фотаздымкамі ўсіх калюж. Усё гэта, подпісы і здымкі, было разаслана ў вышэйшыя інстанцыі. У выніку, акрамя адпісак ды абяцанак, нічога не атрымалася”, - адзначыў каардынатар БХД.

Паводле яго, актывістка Людміла Цімафеева ў 2016 годзе сабрала больш за сотню подпісаў па той жа праблеме і была на прыёме ў Таргонскага, але вынік той самы - адпіскі.

На сустрэчы 14 верасня ўлады заявілі, што няма грошай на вырашэнне гэтай праблемы. “Калі я спытаў пра арэлі, то яны прапанавалі мне зрабіць іх за свае грошы. Адкуль узяць тыя грошы, калі яны параздавалі ўсе прадпрыемствы ў іншыя раёны. У Слоніме ні работы, ні заробкаў, на якія можна жыць, не знойдзеш. Затое яны абрадавалі жыхароў, што рамонты пад'ездаў мы будзем аплачваць з сваёй кішэні, звыш таго, што мы ўжо плацім за ўсялякія рамонты”, - адзначыў Іван Бядко.

 

 

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!