Да ўвагі журналістаў!

Прэс-канферэнцыя кампаніі назірання “Права выбару-2018” адбудзецца 13 верасня ў 10-00 на офісе Партыі БНФ (г.Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3-39).

Прэс-канферэнцыя будзе прысвечана старту 100 лакальных інфармацыйных кампаній патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты суб’ектаў “Права выбару-2018”.

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ірына Вештард, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, намеснік старшыні “Руху “За Свабоду” Юрый Меляшкевіч, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, першы намеснік старшыні Беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук.

У кампанію назірання за выбарамі “Права выбару-2018” уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, Аб’яднаная Грамадзянская партыя, “Рух “За Свабоду!”, Партыя БНФ, Беларуская партыя “Зялёныя”, незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.

Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаваньне на іх.

Алесь Сілкоў + 375 29 652 00 48; Ігар Барысаў +375 29 743 51 52. 

2017-09-11 5:28