Сёння, 14 верасня, пасля 20 гадзінаў на волю выходзіць назіральнік "Права выбару-2016".

Нагадаем, што Леаніда Кулакова затрымалі 11 верасня на адным з участкаў у Зялёным Лузе, дзе ён працаваў назіральнікам.

12 верасня Леаніда Кулакова асудзілі на трое сутак арышту, якія ён адбывае ў прыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна.

Праўда, дагэтуль так і невядома, на якіх падставах асуджаны назіральнік.

Прэс-служба кампаніі назірання “Права выбару-2016”