Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Пухавіцкай акрузе №65 Наталля Ільініч абскардзіла вынікі выбараў у акруговую камісію. Кандыдат назвала 10 прычын, па якіх не можа прызнаць вынікі выбараў.

Найперш, мяркуе кандыдат, пры ўтварэнні Мінскай абласной выбарчай камісіі ў яе склад нематывавана не быў уключаны Абразоўскі С. А., а пры ўтварэнні Пухавіцкай акруговай Рысявец А. А. Ніводнага прадстаўніка апазіцыйных партый не было і ва ўчастковых камісіях.

На васьмі з дзесяці выбарчых участках не прынятая прапанова правесці адкрыты і чэсны падлік галасоў.

Праўладны кандыдат Валерый Гайдукевіч выкарыстоўваў адміністрацыйны рэсурс і службовае становішча.

Кандыдат адзначае факты ціску на яе давераных асобаў. У прыватнасці, ціск адчулі Шаціленя В. І., Мельнікаў А. М. У прыватнасці, калі А. Мельнікаў даў згоду ўвайсці ў маю ініцыятыўную групу, то гэта стала вядома нават ў Гомельскім універсітэце, дзе працуе яго жонка, – Анжэла Мельнікава. Яна атрымала ад свайго начальства папярэджанне, што будзе мець праблемы з абаронай дысертацыі з-за “залішняй актыўнасці” мужа. Віктар Шаціленя, калі пагадзіўся стаць маёй даверанай асобай, атрымаў некалькі “глухіх” званкоў на свой тэлефон са знікаючага нумара.

Наталля Ільініч мяркуе, што яе дыскрымінавалі як кандыдата. 2 ліпеня перад яе домам адбылося дзіўнае ДТЗ. Прычынай яго былі дзеянні двух кіроўцаў машын, якія сышліся на вясковай вуліцы ля яе каровы з цялём: адзін насуперак правілам пасігналіў, каб спалохаць жывёл, а другі ехаў на вялікай хуткасці. Але вінаватым ва ўсім начальнік ДАІ Сугак А. А. прызнаў менавіта Наталлю Ільініч і прысудзіў 5 базавых штрафу, а кіроўца аўто, што збіў цяля, патрабуе за рамонт сваёй машыны 1 760 рублёў.

Але самая галоўная прэтэнзія - датэрміновае галасаванне, якое стала галоўным спосабам фальсіфікацыі выбараў у Пухавіцкім раёне ў гэту кампанію. Аналіз звестак з пратаколаў на 10 участках, дзе былі незалежныя назіральнікі, паказаў: большасць выбаршчыкаў з тых, што прагаласавалі, быццам бы прагаласавалі датэрмінова.

Участкі

Агульная колькасць выбаршчыкаў

Прагаласавалі

датэрмінова

Па хатах

У асноўны дзень

Працэнт, што прагаласавалі датэрмінова ад колькасці прагаласаваўшых

Працэнт датэрміновых+на даму

Кіраўскі №47, СШ№4

1535

1031

532

287

211

51%

79%

Школа мастацтваў №50

1410

970

705

14

251

73%

 

РДК №44

2744

1778

1159

115

504

65%

 

№49СШ№3

2285

1804

1279

66

459

71%

 

№51 гімназія

2719

1683

1097

29

557

65%

 

№43 лесхоз

2201

1262

746

70

406

59%

 

№46,СШ№1

2590

1500

990

69

441

66%

 

Талькаўскі

555

465

231

144

81

49%

80%

Дружненскі №8, школа мастацтваў

1387

1020

774

82

164

76%

84%

Дружненскі №9, ФОК “Энергія”

1499

1259

520

5

734

41%

 

Кандыдат мяркуе, што фальсіфікацыя адбылася на этапе датэрміновага галасавання – каб накруціць яўку, камісіі ўкінулі вялікую колькасць бюлетэняў за праўладнага кандыдата Гайдукевіча. Адсюль фантастычныя лічбы за яго ў скрынях з датэрміновым галасаваннем. Рэальная яўка была б менш за 50% і выбары б не адбыліся. Доказам масавага ўкіду бюлетэняў у датэрміновыя скрыні могуць быць паказчыкі з двух участкаў, дзе галасы лічылі раздзельна і адкрыта - №46 у СШ№1 і №44 у РДК. На абодвух участках нам цікавыя скрыні асноўнага дня галасавання, гэтыя лічбы падобныя на рэальныя і паказваюць, што перавага ў Гайдукевіча ў 2 разы. А вось у скрынях з датэрміновым галасаваннем у яго перавага ў 20 і ў 10 разоў.

 №46,СШ№1

 

Датэрміновае

На даму

Асноўны дзень

Усяго бюлетэняў

990

69

441

Гайдукевіч

790

41

146

Ільініч

39

9

71

Фяксель

34

3

48

Шкут

27

12

50

Супраць усіх

90

4

112

 

№44 у РДК

 

Датэрміновае

На даму

Асноўны дзень

Усяго бюлетэняў

1159

115

504

Гайдукевіч

593

58

205

Ільініч

47

15

95

Фяксель

56

10

24

Шкут

141

23

5

Супраць усіх

292

8

98

Наталля Ільініч просіць прызнаць выбары па акрузе не адбыўшыміся.

Прэс-служба кампаніі назірання “Права выбару-2016”