Кандыдат у дэпутаты ад “Руху “За Свабоду” Хрыстафор Жаляпаў абскарджвае вынікі выбараў у Віцебску, грунтуючыся на скаргах назіральнікаў ад”Права выбару-2016”.

  • Я падаў скаргу наконт несапраўднасці вынікаў выбараў. Па выніках скаргаў назіральнікаў з “Права выбару-2016” на акрузе, - распавёў Хрыстафор Жаляпаў.

Па ягоных словах, як паўсюль на ягонай акрузе “назіральнікі не мелі магчымасці назіраць вынікі галасавання ў бюлетэнях, сядзелі ў 3-5 метрах ад стала, дзе адбываўся падлік”.

  • На некаторых участках адкрывалі адзін бок для назіральнікаў, але яны далёка сядзелі і нічога не бачна было. За 20 хвілінаў апрацоўвалі 1,5 тысячы бюлетэняў, - дадаў Жаляпаў.

Агульную колькасць скаргаў ад назіральнікаў ён не назваў, кажа “людзі яшчэ падыходзяць”.

Па ягоных словах, на ягонай акрузе ў членам акружной камісіі была сябра “Руху “За Свабоду”, якая напісала асабістае меркаванне.

Па ягоных словах, камісія пачала разгляд скаргі ў 17.00, і вынікі пакуль не вядомыя.

Прэс-служба кампаніі назірання “Права выбару-2016”