Затрыманы назіральнік «Права выбара»» Леанід Кулакоў за тое, што здымаў факты фальсіфікацыяў пры падліку галасоў на ўчастку №626 108-ай выбарчай акругі.


«Ён зафіксаваў на мабільны тэлефон рэальныя лічбы на выбарах у Палату прадстаўнікоў па акрузе, дзе балатаваўся першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч», - сказаў прэс-службе «Права выбару» кіраўнік штаба Губарэвіча Алесь Славінскі.

Леанід Кулакоў паведаміў, па ягоных словах, што сябра камісіі агучыла шэптам лічбу 54 бюлетэня (колькі падтрымала Губарэвіча ў асноўны дзень галасавання), датэрміновае – 13 галасоў, на даму 4.
У выніку па пратаколе камісія агучыла лічбу 41 голас падтрымкі Губарэвіча за ўвесь перыяд, па факце – 73.

Пасля галасавання Кулакоў і ягоная калега Мая Наўмава былі затрыманыя і дастаўленыя ў РУУС.

Прэс-служба кампаніі назірання "Права выбару-2016"