Пасля заканчэння галасавання з участкаў, дзе вядзе назіранне "Права выбару-2016", камісіі выдалілі 11 назіральнікаў.

Найбольш пацярпела Чкалаўская выбарчая аруга №96 Мінска, дзе ўчастковыя камісіі выдалілі пяцярых назіральнікаў (участкі 176, 192, 193, 197), трох назіральнікаў выгналі з Усходняй акругі №107 (участкі 560, 574 і 584).

Двум назіральнікам не дазволілі сачыць за падлікам галасоў на Дамброўскай выбарчай акрузе №103 (участкі 415 і 421). І зусім сціпла на агульным фоне выглядае Магілёўская-Цэнтральнгая выбарчая акруга №85 (участак 45).