З Чкалаўскай выбарчай акругі №96Мінска (участак №175) камісія выдаліла дзвюх назіральніц кампаніі "Права выбару-2016". Жанчын, якія ўвогуле не ўжываюць спіртное, абвінвацілі ў "распіцці спіртных напояў". Пры гэтым ім на рукі не выдалі ніякіх дакументаў.

Назіральніцы выклікалі міліцыю. 

  • Відавночна, што назіральніц выдалілі на час падліку галасоў", - мяркуе памочнік акруговага каардынатара па назіранню Аляксей Сігаеў.

Нагадаем, што сёння днём з участка №194 Чкалаўскай выбарчай акругі №96 выгналі адразу трох назіральнікаў: двух прадстаўнікоў "Права выбару-2016" і прадстаўніцу БРСМ. Камісія аб'явіла, что назіральнікі перашкаджалі працы выбарчай камісіі.

Прэс-служба кампаніі назірання "Права выбару-2016"