У другі дзень датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь кампанія назірання за выбарамі "Права выбару-2015” працягвае незалежнае назіранне за выбарамі.

Усяго 7 кастрычніка 2015 года назіральнікамі кампаніі «Права выбару-2015» было пададзена 161 скарга на парушэнне выбарчага заканадаўства (з іх 41 – у Мінску, 32 - у Мінскай вобласці, 31 - у Віцебскай, 24- у Брэсцкай, 15 - у Гомельскай, 12 - у Магілёўскай, 7 - у Гродзенскай). Агульная колькасць пададзеных скаргаў назіральнікамі за два дні назірання за датэрміновым галасаваннем склала лічбу 215.

Колькасць грамадзян, якія прышлі на 626 выбарчых ўчасткаў у другі дзень датэрміновага галасавання, дзе назіральнікі "Права выбару-2015” робяць неперарыўны падлік выбарцаў, склала 54 527 чалавек. Па дадзеных камісій на гэтых жа ўчастках прагаласавала 57 541 чалавек. Разыходжанне з афіцыйнымі звесткамі склала 3014 чалавек, альбо 5,5 %.

Па Мінску агульная лічба грамадзян, якія прышлі на 124 выбарчых ўчасткі ў другі дзень датэрміновага галасавання, дзе назіральнікі "Права выбару-2015” робяць неперарыўны падлік выбарцаў, склала 9 913 чалавек. Па дадзеных камісій на гэтых жа ўчастках прагаласавала 11 004 чалавекі. Разыходжанне з афіцыйнымі звесткамі склала 1091 чалавек, альбо 11 %.

Найбольшую колькасць прагаласаваўшых у другі дзень датэрміновага галасавання назіральнікі зафіксавалі на выбарчым участку №82 Завадскага раёна Мінска. Там прагаласавала 374 чалавекі, альбо 18,2% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, зарэгістраваных на выбарчым участку. На тэрыторыі ўчастка знаходзіцца лётнае вучылішча, навучэнцы якога і забяспечылі высокую яўку. Па афіцыйных дадзеных на выбарчым участку прагаласавана таксама 374 чалавекі.

Найменьшая колькасць прагаласаваўшых 7 кастрычніка была зафіксавана на выбарчым участку №50 у Мікашэвічах, Брэсцкая вобласць. Там прагаласавала ўсяго 4 чалавекі, альбо 0,5% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў. Па афіцыйных дадзеных на выбарчым участку прагаласавана таксама 4 чалавекі.

Як і падчас папярэдніх выбарчых кампаній дзеючая ўлада шырока выкарыстоўвае адміністрацыйны ціск на людзей, з мэтай забеспячэння яўкі на датэрміновым галасаванні. Такія факты фіксуюцца ва ўсіх рэгіёнах і носяць масавы характар. Асаблівасцю кампаніі 2015 года з’яўляецца тое, што праўладныя назіральнікі пад дыктоўку старшынь выбарчых камісій пішуць скаргі на незалежных назіральнікаў з мэтай пазбаўлення іх акрэдытацыі (выдалення іх з выбарчых участкаў). Для гэтага ў іх ёсць загадзя падрыхтаваныя бланкі скаргаў. За два дні акрэдытацыі былі пазбаўлены чатыры назіральнікі кампаніі "Права выбару-2015”, а шэраг назіральнікаў ужо атрымалі вусныя папярэджанні, за якімі можа паследаваць іх выдаленне з участкаў.

Такое непрыязнае стаўленне да незалежных назіральнікаў абгрунтавана тым, што нават афіцыйная яўка на ўчастках, дзе прысутнічаюць незалежныя назіральнікі амаль у два разы меньшая, чым на тых участках, дзе няма назіральнікаў "Права выбару-2015”. Гэта сведчыць пра тое, што наяўнасць незалежных назіральнікаў на выбарчых участках стрымлівае выбарчыя камісіі ад больш маштабнага завышэння яўкі.

Падчас назірання 7 кастрычніка назіральнікі зафіксавалі наступныя інцыдэнты:

адмова ў акрэдытацыі назіральнікаў - 2 выпадкі;
пазбаўленне назіральніка акрэдытацыі (выдаленне з участка) - 2 выпадкі;
незабеспячэнне назіральніку годных умоваў назірання - 20 выпадкаў;
галасаванне іншымі асобамі замест непрагаласаваўшых выбарцаў - 6 выпадкаў.
таксама зафіксаваны шэраг іншых больш дробных парушэнняў.

Напрыклад, на выбарчым участку №33 у Ленінскім раёне Мінска назіральнік зафіксаваў "карусель”, калі да выбарчага ўчастку прыехаў аўтобус з жанчынамі, якія з пашпартамі, не называючы месца свайго жыхарства, атрымалі бюлетэні і прагаласавалі. Калі назіральнік падыйшоў да іх і запытаў дзе яны працуюць, то ўсе яны разбегліся ў розных напрамках.
На выбарчым участку №69 у Магілёве старшыня выбарчай камісіі Андрэй Міхайлаў не дазволіў назіральніку Максіму Алямоўскаму зрабіць фотаздымак выніковага пратаколу з вынікамі другога дня датэрміновага галасавання. Старшыня засціў рукамі вывешаны пратакол пры спробе фотаграфавання.

На выбарчым участку №10 ў Першамайскім раёне Мінска старшыня выбарчай камісіі забраў у назіральніка Пятра Маркелава фотаздымач і схаваў яго ў сваім сэйфе. Каб вярнуць незаконна забраную ўласнасць назіральнік выклікаў міліцыю. Пасля пададзенай заявы ў міліцыю фотаздымач быў вернуты. Пазней Пётр Маркелаў быў выдалены з участка за арганізацыю першай у Беларусі ан-лайн трансляцыі аб тым, што адбываецца на ўчастку.

Характэрнымі парушэннямі на падаўляючай большасці выбарчых участкаў з’яўляецца неналежнае захоўванне скрынь для галасавання, неапячатванне памяшкання, дзе знаходзяцца гэтыя скрыні, а таксама прысутнасці пастаронніх асобаў у памяшканні для галасавання.

Адзін з каардынатараў кампаніі назірання "Права выбару-2015” Дзяніс Садоўскі лічыць, што другі дзень датэрміновага галасавання стаў лагічным працягам першага – усе выяўленыя парушэнні ў першы дзень галасавання мелі месца і ў другі дзень.

- Кідаецца ў вочы завышаная яўка выбаршчыкаў. Маем шэраг выпадкаў, калі назіральнікам члены ўчастковых выбарчых камісій не прадастаўляюць ніякіх звестак. Зафіксаваны выпадкі, калі назіральнікаў пазбаўлялі акрэдытацыі за праяўленую імі актыўнасць. На выбарарчых участках прысытнічаюць пастароннія асобы. Уся гэтая атмасфера выбараў сведчыць пра тое, што нічога не мяняецца. Так званай лібералізацыі ў правядзенні выбараў няма, - гаворыць Дзяніс Садоўскі.

У кампанію па назіранні за выбарамі "Права выбару-2015” уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, "Гавары праўду!”, "Рух "За Свабоду!”, Партыя БНФ, Беларуская партыя "Зялёныя”, незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.

Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаваньне на іх.

Прэс-служба кампаніі назірання "Права выбару-2015"