BEL   RU   EN    
» » » Гродна: выбары пад прымусам

Гродна: выбары пад прымусам

Гродна: выбары пад прымусамПершы дзень галасавання ў Гродна адбыўся пад прымусам. Незалежныя назіральнікі канстатуюць, што ў горадзе на галасаванне заганяюць студэнтаў.

Пра працу назіральнікаў і перавагі аднаго кандыдата над іншымі распавядае абласны міжпартыйны каардынатар кампаніі "Права Выбару-2015” Сяргей Трафімчык.

Гродна: выбары пад прымусам- Улічваючы тое, што па тэлебачанні толькі адзін кандыдат, а астатніх можна ўбачыць толькі на улётках ці плакатах можна прыйсці да высновы, што ў агітацыі адбываецца яўны перакос у бок аднаго кандыдата. Усе дзяржаўныя СМІ дапамагаюць Аляксандру Лукашэнкі ў агітацыі ў яго падтрымку, - гаворыць Сяргей Трафімчык.

Гродна: выбары пад прымусамСяргей Трафімчык канстатуе, што на ўчастках назіраецца роўнасць правоў кандыдатаў, аднак у горадзе рэкламнай кампаніі за кандыдатаў амаль не бачна. Яна з’явілася толькі сёння, а да гэтага адзіным кандыдатам, улёткі якога можна было бачыць у Гродна – быў Сяргей Гайдукевіч.

Незалежныя назіральнікі кажуць, што ўжо з першага дня выбараў пачалася актыўнасць гарадзенцаў. На некаторых участках для галасавання за першы дзень прагаласавала больш за 50 чалавек. Аднак самы цікавы выпадак здарыўся на эксперэментальным участку для галасавання – участку, што месціцца ў галоўным корпусе Купалаўскага ўніверсітэта. Менавіта тут адзіны ў горадзе ўчастак, дзе ёсць празрыстыя скрынкі для галасавання, адмысловы сайт для выбарцаў.

Гродна: выбары пад прымусамЗа дзень на гэтым участку прагаласавала больш за 100 чалавек - сюды прыгналі для галасавання іншагародніх студэнтаў. Студэнты за гадзіну да галасавання вывеселі на старонцы ў кантакце спіс людзей, якіх запрасілі у першы дзень галасавання прагаласаваць. Для гэтага была вызвалена у сярэдзіне дня цэлая пара. Студэнтам сказалі - прагаласуйце, і ўжо вяртайцеся на наступную пару.

Гродна: выбары пад прымусамНазіральнікі ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі заўважылі, што ў дзяржаўных назіральнікаў на Гродзеншчыне ўжо гатовыя бланкі актаў парушэнняў незалежнымі назіральнікамі – засталося толькі ўпісаць прозвішча назіральніка і нумар выбарчага участку.

У кампанію па назіранні за выбарамі "Права выбару2015” уваходзяць восем арганізацый:Беларуская сацыялдэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, "Гавары праўду!”, "Рух "За Свабоду!”, Партыя БНФ, Беларуская партыя "Зялёныя”, незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.

Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаванне на іх.

 

Прэс-служба кампаніі назірання "Права выбару-2015"